Сення пра безліч тых акцый, якія сканчваліся для спадара Уладзіміра штрафамі альбо "суткамі", памятае хіба што Вікіпедыя. Але 20 год таму яго ведаў у Віцебску ці не кожны: дзве постаці каля “сіняга дому” былі знакавымі для ўсіх віцяблянаў.
Калі ў верасні 1998г. з пастамента каля Віцебскага гарадскога ваенкамата знік бюст Сувоорава, галоўным падазраваным зрабілі Уладзіміра Плешчанку. Амаль 7 месяцаў яго трымалі за кратамі, у СІЗА ў Плешчанкі здарыўся сардэчны прыступ, але са следчага ізалятара яго не адпусцілі. У сакавіку 1999 года распачаўся судовы працэс. На суд да Уладзіміра Плешчанкі прыязжалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Працэс ішоў амаль два тыдні, але справа рассыпадася: высветлілася, што бюст не меў мастацкай каштоўнасці, доказаў супраць апазіцыянера не знайшлося, а ён заявіў, што яго судзяць за палітычныя погляды і актыўную грамадскую дзейнасць. Справу адправілі на дарасследаванне і ўжо больш не ўзнавілі. Спадара Уладзіміра выпусцілі на волю.
21 траўня праваабаронцы вызначылі Днём палітвязняў у Беларусі. Прыгадаем напярэдадні і нашага земляка, патрыёта і грамадскага актывіста Уладзіміра Плешчанку.
Ігар Няфёдаў
Серада, 20 Май 2026
20 год таму пайшоў з жыцця Уладзімір Плешчанка – адзін з першых у Беларусі зняволеных па палітычных матывах
Спадар Уладзімір памёр 20 траўня 2026г. на 57-м годзе жыцця ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна – у апошнія гады ён быў вымушаны трымаць невялікую гаспадарку, якая стала галоўным сродкам ягонага існавання. Бо з невялікае пэнсіі па інваліднасці вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы. Плешчанка меў хворае сэрца, але па некалькі разоў на тыдзень прыяжджаў у Віцебск і разам з Барысам Хамайдам ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам.
Апублікавана ў
Рознае