Чацвер, 21 Май 2026

Прапагандысты СТВ прыязджалі да віцебскіх студэнтаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сустрэча з Грыгорыем Азаронкам і Андрэем Лазуткіным адбылася ў Віцебскім філіяле “МИТСО” у межах інфармацыйна-асветніцкага праекта «Обсудим». Але запрошаныя выступоўцы звялі яе да свайго звыклага занятку – прапаганды.

Так, Азаронак «прывёў прыклады, калі міжнароднае права ў адносінах да нашай краіны было парушана». Пра сістэматычныя парушэнні міжнароднага права з боку Беларусі, вядома, ён не згадваў.

Таксама ён заявіў, што кантэкстная рэклама ў інтэрнэце скажае праўду пра жыццё за мяжой. Маўляў, у беларускіх грамадзян, у адрозненне ад замежнікаў, “нет запретов на выбор места жительства, получение образования и работы”. Пра рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў ЕГУ, які беларускія ўлады прызналі “экстрэмісцкай арганізацыяй”, і пра прымусовы вываз за мяжу палітычных зняволеных, якім нават анулявалі беларускія пашпарты, нічога не прагучала.

Газета “Витьбичи” назвала гэтую плынь хлусні, у якую ўцягнулі віцебскую моладзь, “обстоятельным диалогом“.

Максім Барышнікаў