У Варшаве абвясцілі збор на пахаванне актывіста Кастуся Іванова
Ён нарадзіўся ў Віцебску, тут яго памятаюць як сумленнага хлопца з выразнай палітычнай пазіцыяй. Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй. Шмат разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў.
Былыя зняволеныя жаночай калоніі пацвердзілі, што ў верасні магла выйскі на волю Вольга Брыцікава
Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольнена. Зараз актывістка незалежнага праваабарончага руху знаходзіцца ў зняволенні: Віцебскі абласны суд двойчы судзіў яе па палітычна матываваных крымінальных артыкулах, па сукупнасці ёй было прызначана 6 год пазбаўлення волі.
У Варшаве памёр Канстанцін Іваноў з Віцебска, журналіст сайта «Хартыя-97»
Апошнія месяцы ен змагаўся з анкалагічнай хваробай. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Пакаленне віцяблян, чыя маладосць прыйшлася на першае дзесяцігоддзе 2000-х, памятаюць яго як актывіста руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», ён падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна ўдзельнічаў у шмат якіх грамадскіх акцыях.
Пад “мерапрыемства” па пошуку ўключаных у міждзяржаўную вышуковую базу трапілі і жыхары Віцебшчыны
14-15 кастрычніка на тэрыторыі СНД праводзілася міждзяржаўнае мерапрыемства “Розыск”. Фармальна – шукалі злачынцаў, якія ўхіляюцца ад следства і пакарання. Але ў Беларусі сілавікі актыўна расшуквалі звесткі пра тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах.
Глыбоцкі райвыканкам купляе вайсковае адзенне і армейскія ложкі. Агульная сума – больш за 236 тысяч еўра
На сайце дзяржзакупак выкладзены вельмі спецыфічны пералік рэчаў, якія ўлады ў Глыбокім набываюць за грошы з мясцовага бюджэту. Агульная сума прапановы райвыканкама - 776 339 беларускіх рублёў , гэта $264 371,66 або €236 163,11.
«Народнае апалчэнне» ствараецца для абароны ад «унутраных» ворагаў. У Віцебску пра гэта сказалі наўпрост
У Чыгуначным раёне абласнога цэнтра правялі заняткі для добраахвотнікаў, якія гатовы стаць “апалчэнцамі”. Заняткі праводзіў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксей Шаховіч, які да 2025 года быў першым намеснікам кіраўніка абласнога ўпраўлення МУС і кіраваў аддзелам міліцыі грамадскай бяспекі.
МУС гатова пакінуць Віцебшчыну без спецыялістаў важных галінах эканомікі, толькі б яны ішлі вучыцца на міліцыянтаў
Нядаўна Віцебская вясна пісала, як ісці вучыцца ў міліцэйскія вну агітавалі будучых керамістаў, ювелраў, разбяроў па дрэве. Цяпер міліцыя прыйшла з “профарыентацыяй” у яшчэ адну навучальную ўстанову – віцебскі тэхнічны каледж. Там навучаюць будучых будаўнікоў, тэхнікаў і ахвотных набыць рабочую спецыяльнасць – усё гэта якраз тыя пазіцыі, якія найчасцей сустракаюцца у спісах вакансій па ўсёй вобласці.
Для полацкіх школьнікаў арганізавалі “патрыятычную” сустрэчу з адстаўнікамі КДБ
Арганізатарам выступіла прадпрыемства “Полацкводаканал”, а прысутнымі – вучні 10-й і 11-й школ горада. У якасці гасцей запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў КДБ, ганаровага грамадзяніна Полацкага раёна Рамана Прыбышчука і старшыню Полацкай арганізацыі ветэранаў КДБ Алега Юдаева.
Яшчэ два дні таму “СБ” надрукавала пра яго ўхвальны артыкул, а сёння гэты міліцыянт зляцеў з пасады
Віцебская вобласць – найгоршая ў барацьбе з “наркапагрозай”. Гэта было засведчана сёння на пасяджэнні калегіі абласной структуры МУС, якая прайшла ў Віцебску з удзелам Міністра унутраных спраў Івана Кубракова. Праца з распаўсюдам наркотыкаў і наркатычных рэчываў празнана “недастатковай”: у гэтай галіне зафіксаваныя найгоршыя паказнікі.
Зноў мяняюць старшыню Віцебскага аблвыканкама
“Александр Рогожник освобожден от должности председателя Витебского областного исполнительного комитета в связи с болезнью”, - паведаміў Telegram-канал «Пул Первого». Адпаведны ўказ сёння, 20 кастрычніка, падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Стан здароўя Рагожніка, згаданы ў якасці прычыны адстаўкі, ніяк не каментуецца. Але яшчэ два дні таму, 18 кастрычніка, старшыня райввыканкама актыўна выступаў на абласных “Дажынках”.