Аўторак, 19 Май 2026

Непадалёк ад вёскі Прыпернае ў Глыбоцкім раёне быў заўважаны баявы дрон

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Віцебшчыне, у Глыбоцкім раёне, непадалёк ад вёскі Прыпернае мясцовыя жыхары, якія пажадалі застацца ананімнымі, пачулі гук, які нагадваў ім гук мапеда, а пасля пачулі выбух. Як стала вядома, там упаў баявы дрон, які спачатку не выбухнуў, а яго падарвалі сілавікі. Чый гэта быў дрон, залётны ці такім чынам навучаліся самі беларускія вайскоўцы, людзям невядома.

Таксама жыхары Мёрскага раёна месяц таму на ўмовах ананімнасці распавядалі пра залёт беспілотніка і ў іх раён.

У адкрытых крыніцах няма дакладнай інфармацыі пра гэтыя інцыдэнты і ўвогуле пра тое, колькі беспілотнікаў залятала ў Віцебскую вобласць, бо гэтая інфармацыя старанна прыхоўваецца.

Вядома толькі, што ў 2023–2026 гадах фіксаваліся асобныя выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі і перахопу БПЛА. Частка з іх магла адбывацца ў паўночных рэгіёнах, у тым ліку над Віцебскай вобласцю.

Нагадаем, што Расія выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі для атак па Украіне. Украінцы змагаюцца з атакамі дронаў, у тым ліку электронна, у выніку чаго расійскія дроны часам мяняюць траекторыю і аказваюцца ў Беларусі.  Аналагічныя захады прымяняюць і расіяне.

Ілюстратыўнае фота: dpsu.gov.ua