Адпаведны пост на старонцы Андрэя Герашчанкі ў сацсетцы “ВКонтакте” з’явіўся яшчэ 4 лістапада. І дагэтуль кожны ахвотны можа ўбачыць сватстыку на агітацыйным плакаце, абраным аўтарам у якасці ілюстрацыі да ягонага артыкула “Украина во мгле нацизма”. Фармальна, у  адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, такія выпадкі падпадаюць пад дзеянне 19.10 КаАП РБ. Аднак кіраўнік грамадскага аб’яднання «Русский дом» пачуваецца, падобна, цалкам беспакараным.

Апублікавана ў Рознае


Першы раз “трохпакаёўку” вымушанага палітэмігранта спрабавалі прадаць з аўкцыёну 13 лістапада за 141 710 рублёў. Цяпер кошт знізілі:  на аўкцыёне 15 снежня яе кошт складае ўжо 113 368 рублёў. Прычым кватэра прадаецца  разам з усёй мэбляй і тэхнікай, што там знаходзіцца. Дырэчы, у адзіным жытле Яўгена Вільскага прапісаны 3 чалавекі.

Апублікавана ў Дзяржава

Невялікі артыкул прысвечаны 135-годдзю з дня народзінаў беларускага мастака і выкладчыка Івана Гаўрыса, абвінавачанага ў контррэвалюцыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці і расстралянага пад Віцебскам. Дакладнае месца, дзе гэта адбылося, дагэтуль не вядомае. На гэтым журналісты дзяржаўнага выдання акцэнтаваць увагу не сталі.

Апублікавана ў Дзяржава

Маўляў, ажно тры  “информационных канала, имеющие явную экстремистскую направленность” на працягу лістапада былі прызнаны “экстрэмісцкімі”.  Але чамусьці гэтыя інтэрнэт-рэсурсы засталіся не названымі. Што нават насцярожвае: ведамства, якое мусіць сачыць за выкананнем заканадаўства, хавае ад грамадзянаў інфармацыю, своечасовае веданне якой можа застрахаваць ад адміністрацыйнага пакарання.

Апублікавана ў Дзяржава

Дзяржаўная прапаганда імкнецца пераканаць беларусаў у тым, што яны жывуць  заможна і шчасліва. Вось і "Аршанская газета" размясціла фотарэпартаж з аграгарадка Заполле, імкнучыся паказаць "росквіт" мясцовага жыцця. Атрымалася з дакладнасцю наадварот.

Апублікавана ў Рознае

Ен стаў адным з прэтэндэнтаў на гэтую прэмію ў намінацыі “Праваабаронца года-2025”. Інтрыга, каму гэтая прэмія ўсё ж такі дастанецца, будзе раскрыта 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.

Апублікавана ў Праваабаронцы

На ялінцы вышынёй 34 м замацаваны светладыёдныя "стужкі" ў гаме сучаснага дзяржаўнага сцяга. Час ад часу праглядаюцца і каляровыя плямы ў стылі "арнаменту". Гэтая ялінка стаіць на пошчы Перамогі і ўжо некалькі гадоў з'яўляецца " галоўнай ёлкай" абласнога цэнтру.  Пакуль яе ўключалі ў тэставым рэжыме, афіцыйнае  "запаленне" адбудзецца 15 снежня. 

Апублікавана ў Рознае

У Аршанскім раёне рэалізуецца праект «Память в шагах», які вельмі нагадвае вядомыя яшчэ з савецкіх часоў “паходы па месцах баявой славы”. Таму распавядаць пра арыгінальнасць падыходу не выпадае: школьнікаў водзяць і возяць па вызначаных маршрутах, дзе яны ўскладаюць кветкі да помнікаў.

Апублікавана ў Рознае

Жанчыну асудзіў Віцебскі абласны суд. Звесткі пра яе з'явіліся ў пераліку асобаў, "датычных да эсктрэмісцкай дзейнасці" 21 лістапада. Праўда, на сайце МУС пазначана, што Таццяна - жыхарка Мінску.

Апублікавана ў Суд

61-гадовая Наталля Гірс – прыватная прадпрымальніца, заснавальніца вядомай майстэрні фларыстыкі "Флорай", неаднаразовая пераможца прафесійных конкурсаў і гераіня некалькіх артыкулаў у дзяржаўнай прэсе. 28 лістапада яе імя з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС.

Апублікавана ў Суд