Да навучэнцаў ВДТК з агітацыйнай гутаркай прыйшоў прадстаўнік кадравай службы абласной управы МУС, а шэраговыя супрацоўнікі праводзілі віктарыны з прызамі, прапаноўвавалі пастраляць у ціры. Байцы АМАПу прадэманстравалі узоры зброі. Усё гэта ў навучальнай установе назвалі «День выбора профессии», хаця прафесіі, вельм запатрабаваныя на рынку працы, юнакі абралі яшчэ некалькі год таму.
Агітацыя за працу ў міліцыі ідзе ў навучальных установах Віцебшчыны ў розных фарматах: ад сустрэчаў у школах да цэлых “форумаў” на вялікіх пляцоўках. Да прыкладу, у Полацку пад імпрэзу “Сделай правильный выбор» выдзелілі галоўную гарадскую канцэртную залу і сабралі ў ёй школьнікаў з Полацкага, Расонскага і Ушацкага раёнаў. Школьнікам паказвалі фільмы пра працу ў міліцыі, падкрэсліваючы, што менавіта яна і ёсць той самы “правільны выбар”.
Ігар Мартынюк
Чацвер, 22 Кастрычнік 2026
МУС гатова пакінуць Віцебшчыну без спецыялістаў важных галінах эканомікі, толькі б яны ішлі вучыцца на міліцыянтаў
Нядаўна Віцебская вясна пісала, як ісці вучыцца ў міліцэйскія вну агітавалі будучых керамістаў, ювелраў, разбяроў па дрэве. Цяпер міліцыя прыйшла з “профарыентацыяй” у яшчэ адну навучальную ўстанову – віцебскі тэхнічны каледж. Там навучаюць будучых будаўнікоў, тэхнікаў і ахвотных набыць рабочую спецыяльнасць – усё гэта якраз тыя пазіцыі, якія найчасцей сустракаюцца у спісах вакансій па ўсёй вобласці.
Апублікавана ў
Дзяржава