Гэта новы відэапраект абоасной газеты, дзе яна “разам з дасведчанымі экспертамі і палітычнымі блогерамі” абмяркоўвае “знакавыя сусветныя навіны”. У якасці самага дасведчанага эксперта там выступае Святаслаў Міхайлаў, нядаўна прызначаны рэдактарам «Витебских вестей», -- прынамсі, у былога ідэолага і цяперашняга супрацоўніка дзяржСМІ ёсць шматгадовы досвед брыдкаслоўя на адрас замежных палітыкаў і беларускіх апазіцыйных дзеячоў.
Другі ўдзельнік першага пасяджэння дыскусійнага клубу – гэта Аляксандр Паўлаў, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Движение Союз», якое выступае за глыбокую інтэграцыю Беларусі з Расіяй, а таксама рэгулярна збірае і адвозіць гуманітарныя грузы на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны (у межах акцый накшталт «Своих не бросаем»). Трэцім суразмоўцам стаў Максім Церахаў – блогер з TikTok, які кождны свой відэавыпуск пачынае са словаў “Ну чё”...
Тэмы, якія абмеркавалі ў “Дискуссионном клуб Андреевой” для кожнага з іх былі знаёмыя: 50 хвілін крытыкавалі палітыку Украіны і краін Заходняй Еўропы. Прычым Святаслаў Міхайлаў дагаварыўся да таго, што нядаўні тэракт у Кракаве “можа быць выгадным для Еўразвяза”.
Валеры Яжоў
Чацвер, 26 Лістапад 2026
Дзяржпрапагандыстка з Оршы распачала чарговы відэапраект, дзе абліваюць брудам Украіну і бэсцяць палітыкаў Еўразвязу
Гаворка пра Анжаліку Андрэеву, якая не мае ні журналісцкай, ні палітадагічнай адукацыі, але якую ўпарта прыцягваюць да контрпрапаганды ў віцебскіх дзяржСМІ. Нягледзячы на папярэдні правал – у прапагандысткі “не задалося” з праектам Витебской ТРК «Топ-блог Андреевой», які збіраў мінімальную колькасць праглядаў – яе запрасілі “пад крыло” абласной газеты “Витебские вести». З кастрычніка там распачалі відэапраект «Андреева. Мир без фильтров», дзе вядучая крытыкуе палітыку замежных краін, якіх Беларусь лічыць “нядружалюбнымі”. А цяпер пад яе стварылі цэлы “Дискуссионный клуб Андреевой”
Апублікавана ў
Дзяржава