Паводле Telegram-канал “Витебск, я гуляю/Новости Витебска”, вядома мінімум пра 4 выпадкі, калі міліцыянты прыходзілі да тых, хто выкладае “праблемныя” відэаролікі. І ў двух чалавек тэхніку забралі “на экспертызу”.
Таксама Telegram-канал звяртае ўвагу і на тое, што з TikTok-акаўнта жыхаркі Дуброўна Вольгі зніклі абодва відэаролікі, дзе яна распавядала, што яе 18-гадовы сын па кантракце пайшоў ваяваць у расійскую армію. Жанчына абуралася тым, што беларусаў агітуюць ісці ваяваць за чужую краіну, абяцаючы вялікія грошы, і прасіла звярнуць на гэта ўвагу асабіста Аляксандра Лукашэнку.
У апошнія гады беларусы пачалі выкарыстоўваць TikTok як апошнюю магчымасць звярнуць увагу на жыццёвыя праблемы. Часам гэта спрацоўвае – як было, да прыкладу, з відэаролікам пра закрыццё дзіцячага садка ў Талачынскім раёне. Падтрымка ў недзяржаўных СМІ паспрыяла таму, што праблема “дайшла да Лукашэнкі”, і вясковы садок пакінулі.
Яраслаў Мігун
Аўторак, 17 Лістапад 2026
Віцебская міліцыя забірае тэлефоны ў тых, хто выкладаў скаргі ў TikTok
Прычым вядзецца нават пра тыя выпадкі, калі людзі звярталі ўвагу на камунальныя недахопы, які камунальныя службы не могуць ліквідаваць па некалькі гадоў.
Апублікавана ў
Рознае