Адным з паказнікаў “крутасці” дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў лічыць абавязковае размеркаванне. Але негатыўна выказаўся пра тых, хто на першым працоўным месцы спадзяеца атрымаць добры заробак, жытло, і ўсё іншае, што нібыта гарантавана маладому спецыялісту.

Апублікавана ў Дзяржава

Гэта адбылося ўпершыню: ніколі раней у абласным цэнтры ў гэты дзень не згадвалі блакадны Ленінград, а мітынгі з ускладаннем кветак праводзілі каля памятнага камня на былой тэрыторыі віцебскага гета. На гэтым камні ў 1993 годзе быў выбіты надпіс: «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Але за 33 гады ніякага памятнага знака тут так і не з’явілася. Мусіць, каб не прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага ганебнага факта, сёлета мітынг перанеслі ў парк імя М.Шмырова і правялі яго каля помніка “Дзецям вайны”.   

Апублікавана ў Рознае

На сайце “Белюробеспечение” апублікавалі новы кошт трохпакаёвай кватэры Яўгена Вільскага, які быў вымушаны пакінуць Беларусь. Калі яе справавалі прадацб упершыню, то на гандлёвай пляцоўцы па правядзенні аукцыёнаў быў выстаўлены кошт 141 710 рублёў. Пасля двух марных аукцыёнаў абвешчаны трэці, які мае адбыцца 2-га лютага. Кошт лота складае ўжо 85 026 рублёў.

Апублікавана ў Дзяржава

Заўважыўшы 22 студзеня дзіўную актыўнасць у сваім Telegram-акаўнце, журналіст апублікаваў у Facebook папярэджанне для сваіх сяброў: “Пачысціце, калі ласка, перапіскі са мной і на гэты акаўнт не пішыце нічога важнага і сакрэтнага”. Выявілася, што мела месца спроба фішынгу, і ўжо не першая ў дачыненні да Змітра Казакевіча.

Апублікавана ў Рознае

22 студзеня ў Віцебскім абласным судзе прагучалі выракі  Алене Жываглод, Зарыне Сарокінай, Алегу Давыдчыку і Цімафею Малахоўскаму. Ім прысудзілі ад 8 да 10 год зняволення і велізарныя штрафы. Судовы працэс доўжыўся 2 з паловай месяцы – з 5 лістапада 2025г.

Апублікавана ў Суд

Адпаведнае рашэнне 19 студзеня прыняў суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 21 студзеня гэты інтэрнэт-рэсурс уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апублікавана ў Рознае

Суды Віцебска зноў папоўнілі “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма. 19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна прызнаў экстрэмісцкай   інтэрнэт-сайт кінафестываля “Паўночнае ззянне” northernlightsff.com і  старонку ў Facebook яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай “Volia Chajkouskaya".

Апублікавана ў Рознае

Такую назву мае полацкае камунальнае ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства. Прасцей кажучы, друкарня. 31 снежня мінулага года КУП было ліквідавана, і цяпер маёмасць выстаўлена на аўкцыён.

Апублікавана ў Рознае

19 студзеня ў абноўленым  Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася згадка пра групу ў “ВКонтакте” з назвай "Легіён Мікалая Лукашэнкі". Яе змест сваім рашэннем ад 15 студзеня прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Суд

Аляксандра Субоціна, змешчанага з пасады кіраўніка Віцебскай вобласці, Лукашэнка паабяцаў “загрузіць на ўсю катушку” . Падчас прызначэння ён чарговы раз негатыўна выказаўся пра стан  Віцебскай вобласці, заявіўшы, што яна “патрабуе прарыву”.  Былога кіраўніка праблемнага рэгіёна ён прызнаў “добрым чалавекам” і паабяцаў “загрузіць на ўсю катушку” на іншай працы, якая  будзе “тычацца знешняга контура нашай краіны і іншых накірункаў”.

Апублікавана ў Дзяржава