Дзяржпрапагандыстка з Оршы распачала чарговы відэапраект, дзе абліваюць брудам Украіну і бэсцяць палітыкаў Еўразвязу
Гаворка пра Анжаліку Андрэеву, якая не мае ні журналісцкай, ні палітадагічнай адукацыі, але якую ўпарта прыцягваюць да контрпрапаганды ў віцебскіх дзяржСМІ. Нягледзячы на папярэдні правал – у прапагандысткі “не задалося” з праектам Витебской ТРК «Топ-блог Андреевой», які збіраў мінімальную колькасць праглядаў – яе запрасілі “пад крыло” абласной газеты “Витебские вести». З кастрычніка там распачалі відэапраект «Андреева. Мир без фильтров», дзе вядучая крытыкуе палітыку замежных краін, якіх Беларусь лічыць “нядружалюбнымі”. А цяпер пад яе стварылі цэлы “Дискуссионный клуб Андреевой”
Выхаванцаў вайскова-парыятычных клубаў паслалі чысціць кароўнікі
І гэта не перабольшванне: хлопцаў і дзяўчыт з клуба Фенікс”, падшэфнага Талачынскаму РАУС, накіравалі праводзіць “дораўпарадкаванне” на малочна-таварным кмплексе “Зялёнае” ААТ “Талачынскі райаграсервіс”. Падлеткаў паставілі прыбіраць памяшканні, расчышчаць кармавыя праходы і іншым чынам “ствараць утульнасць” на фермах.