У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў экс-палітвязня Дзмітрыя Казлова
эта YouTube-канал "Серый кот New" і старонка "Dzmitry" у сацсетцы "X" (ранейшы "Twitter"). Рашэнне лічыць іх “экстрэмісцкімі” матэрыяламі прызнаў 20 лістапада суд Полацка і Полацкага раёна. 25 лістапада іх уключылі ў "экстрэмісцкі" спіс Мінінфарма.
Герб Віцебскай вобласці могуць прызнаць не адпаведным сучаснай ідэалогіі
У Генеральнай пракуратуры 20 лістапада правялі “круглы стол”, прысвечаны змаганню з “экстрэмізмам”. Удзельнік сустрэчы намеснік дырэктара НПЦ Генеральнай пракуратуры Алег Русецкі заявіў пра неабходнасць распрацоўкі новых “навукова і сацыяльна абгрунтаваных падыходаў да ідэалагічнага значэння геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Бо «яны служаць выражэннем ідэй і сэнсаў, непасрэдна ўздзейнічаюць на свядомасць і паводзіны грамадзян».
Да трох гадоў зняволення – за абразу супрацоўніка ДАІ на "экстрэмісцкім" інтэрнэт-рэсурсе
Вядзецца пра 45-гадовага мужчыну, які “пад публікацыяй у экстрэмісцкім тэлеграм-канале пакінуў абразлівы каментарый у дачыненні да супрацоўніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама”.