5 лютага сваім моладзевым прадстаўніцтвам абзавёўся Дубровенскі раённы Савет дэпутатаў. Старшынёй Маладзёжнага парламента абралі спецыяліста аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вікторыю Плескач.
Усклад новага савета Маладзёжнага парламента ўвайшло 19 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года-гэта медыкі, настаўнікі, спецыялісты аддзелаў райвыканкама, сілавых структур, сельскай гаспадаркі, работнікі культуры, спартсмены.
Старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава павіншавала маладых людзей з атрыманнем важнага статусу, уручыла пасведчанні і пажадала іх на здзяйсненне добрых спраў.
У ходзе пасяджэння былі створаны пяць камісій па розных напрамках дзейнасці: па грамадзянска-прававых пытаннях, арганізацыі вольнага часу, працоўнай занятасці і моладзевага прадпрымальніцтва, экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя і ўзаемадзеянню са СМІ.
Алег Кунін