Віцебскі пэнсіянэр і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімер Мацкевіч зладзіў перадвыбарчы пікет пад сьценамі віцебскага сьледчага ізалятару. На думку Мацкевіча, уся нашая краіна ператварылася ў адну вялікую турму, а ўсе грамадзяне – у яе вязьняў. “Дык дзе ж яшчэ зьбіраць подпісы, калі не пад сьценамі вязьніцы?” – кажа пікетоўца.

У Віцебску ў межах праекту PRodvizhenie-2019 прайшла “Школа PR і мэдыякампэтэнцый”. Цягам трох дзён актывісты грамадзкіх устаноў і ініцыятыў з розных куткоў Беларусі вучыліся прасоўваць і “раскручваць” свае арганізацыі.

Пастанова аб ужываньні амністыі да 51-гадовага лекара-псыхіятра зь Віцебску Ігара Пастнова была прынятая яшчэ 6 верасьня. Паводле яе, Пастноў вызваляецца ад адбываньня пакараньня ў выглядзе 3-х гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле выраку суду Бешанковіцкага раёну ад 20 траўня 2019 году.

У Полацку і ​​Наваполацку 28 верасьня адбыліся пікеты ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Падтрымаць кандыдатаў ад “Народнай Грамады” прыехаў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Судовы працэс над віцяблянінам Дзьмітрыем Новікавым праходзіць у Дружкоўскім гарадзкім судзе Данецкай вобласьці Ўкраіны. 19 верасьня грамадзяніну Беларусі зачыталі абвінавачаньне. Новікава вінавацяць адразу па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Яму пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.

Каардынатарка праграмы Community Connections Марына Арлоўская зладзіла 28 верасьня ў Віцебску прэзэнтацыю для актывістаў і кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый рэгіёну.

На перадвыбарчым пікеце “Народнай Грамады” у Віцебску, на якім прысутнічаў старшыня партыі Мікола Статкевіч, невядомы мужчына зламаў дрэўка бел-чырвона-белага сьцягу. Аднак на гэтым канфлікт ня скончыўся…

Роўна год таму 29 верасьня з калёніі “Віцьба” быў вызвалены грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт, які правёў за кратамі ў Беларусі два гады. Гэтая дата для яго – дата свабоды. Але ў сваім лісьце  Алан прызнаецца, што дагэтуль сьніць кашмары пра віцебскую зону. Падаем атрыманы тэкст цалкам.

У Віцебску 27 верасьня прайшоў “Кастрычніцкі эканамічны форум” –  KEF-2019. Канфэрэнцыя праходзіла пад слоганам “Беларусь пачынаецца тут”. Прадпрымальнікі, чыноўнікі і віцебскія студэнты пагаварылі аб стане эканомікі Віцебшчыны, пра пэрспэктывы і вэктары яе разьвіцьця.

На службовых асобаў васьмі лясьніцтваў Расонскага лясгасу завялі крымінальныя справы за крадзеж, учынены групай асобаў шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.210 КК). Дырэктар Расонскага лясгасу вызвалены ад займанай пасады, паведамляе “Аршанская газэта” са спасылкай на камітэт Дзяржкантролю.