30.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання "Аналітыкі Святланы Ціханоўскай" – А. Дабравольскага, Р. Астапені, Ф. Біканава, Ю. Дракахруста, А. Казакевіча, А. Красулінай, Я. Крыжаноўскага, Д. Кучынскага, А. Лапуцька, А. Лагвінца, А. Любаковай, У. Навумава, М. Рагавой, П. Рудкоўскага, А. Руднік, Н. Рабавай, П. Усава, Т. Чуліцкай, А. Шлыка і Я. Шмацінай.
У дачыненні да ўсіх абвінавачаных праводзіцца спецыяльная вытворчасць.
Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць здзяйсненне злачынстваў экстрэмісцкага характару ў сувязі з кампаніяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў постэлектаральны перыяд:
змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК РБ);
удзел у экстрэмісцкім фарміраванні і ўваходжанне ў склад такога фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК);
спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйсненне іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; закліках, скіраваных да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзяйсненне дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года));
спрыянне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб (ч. 6 арт.16, ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавачваюць у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).
Крыніца: Справа "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай" накіраваная ў Вярхоўны суд