30.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру "Мінскэнерга" Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоніі, піша dissidentby. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб). Мужчыну абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам.
Таксама паведамляецца, што таксама мужчына мусіць сплаціць іскі агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў. Пад вартай Артур Пядзько знаходзіцца з 23 лістапада 2022 года.
На рахунку Сяргея Хрыпача мінімум 43 палітычныя прысуды пасля падзей 2020 года. Так, менавіта гэты суддзя прызначыў тры гады зняволення за данаты палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі.
Крыніца: Інжынера "Мінскэнерга" асудзілі да 9 гадоў калоніі за сліў звестак пра чыноўнікаў