Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з беларускімі гарадамі Браслаў. Пра гэта заявіў гарадскі кіраўнік Мікалаева Аляксандр Сінкевіч у сваім афіцыйным тэлеграм-канале https://t.me/senkevichonline/1216. Ён паведаміў, што Мікалаеў акрамя Браслава спыняе супрацоўніцтва і з Магілёвам.

28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby. Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.

Грамадзянская актывістка і сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Задзвіжка» Станіслава Цярэнцьева зараз каардынуе праект Напрамак – сайт з актуальнай інфармацыяй для ўсіх, хто пацярпеў ад вайны, незалежна ад нацыянальнасці і геаграфіі. Яна распавяла сваю гісторыю валанцёрства.

25 траўня на платформе па зборы подпісаў petitions.by была створана петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Пастаўскія ўлады якія арганізавалі распаўсюд інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай. Сабраныя подпісы будуць накіраваны ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. Падрабязней дазнацца пра петыцыю можна па спасылке: https://petitionsby.win/petitions/5334.

04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам). 

25 мая ў Наваполацку з офіса высялялі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Але праўладныя прафсаюзныя структуры працягваюць сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў работнікаў прадпрыемства.

У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць па ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Каралевіч.

Смольнінскі раённы суд гораду Санкт-Пецярбургу разгледзеў пазоў да мясцовага глаўка паліцыі, які адмовіў Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку на тэрыторыі суседняй краіны. Дзяўчына прасіла прызнаць незаконным рашэнне ў адмове атрымання ёй палітычнага прытулку. Суд яе довады не падтрымаў. У хуткім часе расейскія ўлады экстрадуюць яе ў Беларусь.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з заявай пра прызнанне палітзняволенымі яшчэ 12-ці чалавек, у тым ліку жыхаркі пасёлку Ветрына Полацкага раёну Святланы Фірсавай і палачаніна Міхаіла Лабаня. На цяперашні момант іх утрымліваюць у віцебскім СІЗА-2 пасля судоў, якія адбыліся 20-га жніўня.

Апошнім часам у Віцебскай вобласці рэзка паднялась колькасць злачынстваў звязаных з распаўсюджваннем наркотыкаў. Таму работнікам міліцыя даводзіцца шукаць новыя эфектыўныя спосабы барацьбы з гэтай, грамадска небяспечнай, катэгорыяй злачынстваў.