Панядзелак, 27 Май 2024

З 17 даведзеных да раёна прагнозных паказчыкаў выканана 12. Але раён займае высокае месца ў Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка

У Паставах прайшло пасяджэнне на тэму “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўскага раёна за мінулы перыяд 2024 год і павышэння эфектыўнасці працы арганізацый”. Размова пра будучыню – так кіраўнік раёна Сяргей Чэпік акрэсліў галоўнае пытанне, вынесенае на парадак дня падчас пасяджэння.

У пасяджэнні акрамя мясцовых чыноўнікаў удзельнічалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр, намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

На сходзе Ігар Сергяенка сказаў, што па ацэнках Пастаўскі раён знаходзіцца ў верхняй палове турнірнай табліцы Віцебскай вобласці і займае пятае месца. З 17 даведзеных да раёна прагнозных паказчыкаў выканана 12.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў і шэраг праблемных момантаў у жыцці раёна. Гэта прамысловасць і інвестыцыі.

Практычна адсутнічаюць рэальныя вытворчыя інвестыцыйныя праекты, якія здольныя павялічыць вытворчыя магчымасці раёна, забяспечыць новыя працоўныя месцы. – сказаў Сергяенка і дадаў. – У ліпені пачынае дзейнічаць абноўлены закон аб інвестыцыях, ён прапануе новыя інструменты для прыцягнення інвестыцый. Таму сёння аддзелу эканомікі трэба дакладна разумець гэтыя новыя інструменты.

Таксама напрыканцы сваёй прамовы ён падкрэсліў, што пытанні занятасці павінны стаць прыярытэтнымі для ўсіх кіраўнікоў Пастаўскага раёна.

Толькі вось з занятасцю насельніцтва і інвестыцыямі праблема не ў аднаго Пастаўскага раёна. Як паведамляюць самі ўлады Беларусі, за мінулы год у агульным аб’ёме інвестыцый Віцебскай вобласці 97% адсоткаў склаў расейскі капітал. 

 Руслан Нікіцін