Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафсаюза кажуць, што яны планавалі абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.
Тым часам "Нафтан" працягвае працаваць у штатным рэжыме і працаўнікі прадпрыемства баставаць не збіраюцца.
Адзін з работнікаў паведаміў, што загрузка магутнасцей зараз мінімальная. Збыт асноўнай наменклатуры ёсць, але вельмі маленькі. Практычна ўсе рэзервуары з сыравінай запоўнены.
Зарплата, асабліва не змяніліся. Праўда зменшыўся памер прэміі і «прыпынілі выплату матэрыяльнай дапамогі да водпуску, а таксама прафсаюзныя выплаты на патрэбы, хоць унёскі прафсаюзныя як і раней утрымліваюць».
Алег Кунін