Аўторак, 25 Чэрвень 2024

Санітарныя лекары рэкамендуюць як падарожнічаць бяспечна для здароўя

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Кіраўніцтва Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя 17 чэрвеня размясціла на сайце медустановы спіс 9 рэгіёнаў свету і 200 краін, у якіх апошнім часам рэгістраваліся выпадкі інфекцыйных захворванняў небяспечных для жыцця і здароўя людзей. На думку медыкаў, гэтую інфармацыю павінны ўлічваць грамадзяне, якія збіраюцца сёлета адправіцца ў падарожжа ці на адпачынак за межамі Беларусі. 

Паводле апублікаванай інфармацыі ў першую пяцёрку краін па наяўнасці шмат якіх інфекцыйных захворванняў і якія маюць прыродныя ачагі небяспечных інфекцый уваходзяць Злучаныя штаты Амерыкі  - 23 хваробы, Індыя адпаведна -18, Аргенціна, Егіпет і Расійская Федэрацыя  па 11-ць.

Паколькі найбольш наведваемая краіна жыхарамі Віцебскага рэгіёну з’яўляецца суседняя Расія, то неабходна пералічыць усе інфекцыі, якімі яны могуць заразіцца, знаходзячыся ў РФ.

А гэта: ліхаманка Заходняга Ніла (у паўднёвых раёнах), клешчавы энцэфаліт, ліхаманка Крым-Конга, хвароба Лайма, чума (прыродныя ачагі), тулярэмія, лептастыроз, сібірская язва, адзёр, бруцэлёз і гемарагічная ліхаманка з нырачным сіндромам.

Каб звесці да мінімальных значэнняў верагоднасць інфікавацца, лекары СЭС рэкамендуюць падарожнікам да ад'езду звернецеся да іх для

атрымання медыцынскіх рэкамендацый па знаходжанні за мяжой і зрабіць неабходныя прафілактычныя прышчэпкі, а таксама прачытаць Памятку для тых жыхароў Віцебскай вобласці, якія плануюць выязд за мяжу.

Міраслаў Храмаў