Як і заўсёды і на гэты раз 16 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаюць прэміі за дасягнутыя поспехі ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах і алімпіядах. Згодна з рашэннем дэпутатаў навучэнцам дзіцячых школ мастацтваў прысуджаецца 10 прэмій у памеры 600 рублёў, навучэнцам музычных каледжаў і каледжа культуры і мастацтваў - 6 прэмій у памеры 800 рублёў.
Адбор на прэміраванне праходзіў са спісаў, прадстаўленых мясцовымі выканкамамі. Па выніках 2023 года ў экспертную камісію Савета дэпутатаў паступіла 25 хадайніцтваў ад аддзелаў культуры гаррайвыканкамаў і 8 прадстаўленняў на вучняў устаноў адукацыі ў сферы культуры.
Прэмія дэпутатамі засноўваецца штогод і садзейнічае на іх думку раскрыццю здольнасцей і талентаў маладых творцаў.
Жанна Падабед