Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плянуюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу.
Андрэй Рускіх — псыхоляг-сэксоляг, псыхатэрапэўт, трэнэр у сфэры трывожных-фабічных і сэксуальных разладаў, якія маюць псыхалягічную аснову. Ён аўтар некалькіх кніг па практычнай псыхалёгіі, таксама ён вядзе сайт і старонкі ў сацсетках, дзе публікуе парады па розных псыхалягічных праблемах.
У СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу цяпер таксама знаходзіцца палітзьняволеная ўражэнка Віцебска Яна Пінчук. Днямі расейскія ўлады адмовілі ёй у наданьні часовага прытулку ў Расеі. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі Яны Пінчук у Беларусь.
Іван Чайка