Аўторак, 25 Чэрвень 2024

Колькасць палітвязнаў на Віцебшчыне павялічылася на аднаго каталіцкага святара

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі 25 чэрвеня Анджэй Юхневіч, каталіцкага святара, які правёў за кратамі ўжо 45 дзён. Ён тройчы быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 КаАП за правядзенне несанкцыянаванага пікету – размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі. Днямі святар быў зноў арыштаваны, на тэрмін у 10 сутак.

Праваабаронцы лічаць, што практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску.

Таму яны выказалі ўладам свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча і запрабавалі: адмяніць вынесеных у дачыненні да палітвязня судовых пастаноў і яго неадкладнага вызвалення і спынення рэпрэсій да ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод.

Ірына Кухар