Сярод іх шэраг школ, дзіцячых садкоў, клубаў, былы дзіцячы летнік, цагельня, кандытарскі цэх ды іншыя вытворчыя памяшканні.

Апублікавана ў Рознае

Пракуратуры спаборнічаюць у тым, каб знайсці паболей "экстрэмісцкіх" рэсурсаў у інтэрнэце. Суды безадмоўна прымаюць адпаведныя рашэнні. Нават у тых выпадках, калі інтэрнэт-рэсурсы  тэрытарыяльна не маюць дачынення да рэгіёна, у якім знаходзіцца пракуратура ці суд. Прыклад таму - апошнія папаўненні Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў, у які трапіў акаўнт экс-палітзняволенай аршанкі ў  TikTok і Telegram-канал "Беларуская афiша" пра культурніцкія падзеі ў Вільні.

Апублікавана ў Дзяржава

Як мы ўжо пісалі, паводле Указа Аляксандра Лукашэнкі  “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” №46 ад 12 лютага на падвышэнне пайшла суддзя Іна Грабоўская – яна вынесла прысуд ксяндзу Анджэю Юхневічу і неаднаразова карала суткамі і арыштамі жыхароў Віцебска і Шуміліна. Замест яе на пасаду старшыні Шумілінскага райсуда прызначана Ірына Жарова. Яе перавялі з Наваполацкага гарадскога суда. Там, на пасадзе суддзі, сярод іншых яна пакарала  за ўдзел у пратэстах 2020 г. расонскага прадпрымальніка Дзмітрыя Цюкаева.

Апублікавана ў Суд

Паводле указа  Аляксандра Лукашэнкі “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” №46 ад 12 лютага адбыліся змены ў кадравым складзе судзейскага корпуса Віцебшчыны. Так, Іну Грабоўскую, якая 5 год адпрацавала старшынёй Шумлініскага райсуда, перавялі на пасаду суддзі ў Віцебскі абласны суд. Самым гучным працэсам на ранейшай пасадзе быў суд над святаром Анджэем Юхневічам, пробашчам  парафіі Маці Божай Фацімскай, затрыманым у траўні 2024 г.

Апублікавана ў Суд

Гэта 34-гадовы аршанец Рычард Логвінаў і 51-гадовы ўраджэнец Віцебскага раёна Аляксей Нядзвецкі. Абодвух асудзілі па “справе Гаюна”, але старэйшага – і яшчэ па двух палітычна матываваных артыкулах.

Апублікавана ў Палітвязьні

Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага. Праз раённую газету “Голас Талачыншчыны” ён распавёў пра сваю дзейнасць за 2025 год – а гэта ўжо другі год ягонага дэпутацтва. Калі параўнаць са справаздачай за першы, то відавочна, што Уладзімір Бабічаў не надта шчыраваў у працы з насельніцтвам. І яно ў сваю чаргу таксама не вельмі імкнулася звяртацца да дэпутата па падтрымку.

Апублікавана ў Дзяржава

Бюсты мастака Язэпа Драздовіча, садавода-селекцыянера Івана Сікоры і Героя Савецкага Саюзу Рамана Кудрына будуць створаны аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам віцебскага скульптара Аляксандра Гвоздзікава. Ад гэтага калектыва была пададзена адзіная заяўка на конкурс, абвешчаны Шаркаўшчынскім райвыканкамам.

Апублікавана ў Рознае

Чатырох грамадзян Туркменістана засялілі разам у  адну кватэру і накіравалі на працу ў ААТ «Боброво-Агро». Усе чацвёра працуюць на ферме. Спецыяльнай адукацыі  замежнікі не маюць. Іх навучаюць “за калёс” – настаўнікамі прызначаюць суайчыннікащ, якія прыехалі на некалькі дзён раней. Мінімальнага ўзроўню ведання рускай мовы хапае, каб зразумець, што ад іх патрабуецца.

Апублікавана ў Рознае

Як піша сайт раённай газеты горада Мёры, з 12 лютага ў кінатэатрах краіны адбудзецца прэм'ера фільма Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Душа защитника".

Апублікавана ў Рознае

Да наяўнага Палаца спорта, адчыненага ў 1999 годзе,  прыбудуюць у паўтары разы большую па плошчы  "Витебск-арену", дзе ўласна лядовая арэна разлічана на 4,2 тысячы гледачоў ( тая, што ёсць у “старым” будынку, змяшчае 1900 гледачоў). Колькі новы гмах будзе каштаваць бюджэту, гараджанам не кажуць. Віцябляне адзначаюць, што цяпер у горадзе побач апынуліся ажно тры “знакавыя” аб’екты сучаснасці: Плошча герба і сцяга і адразу два лядовыя палацы.

Апублікавана ў Рознае