Серада, 25 Лістапад 2026

Да трох гадоў зняволення – за абразу супрацоўніка ДАІ на "экстрэмісцкім" інтэрнэт-рэсурсе

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

 Вядзецца пра 45-гадовага мужчыну, які “пад публікацыяй у экстрэмісцкім тэлеграм-канале пакінуў абразлівы каментарый у дачыненні да супрацоўніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама”.

Telegram-канал «Милиция Витебщины» распавёў пра «публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”, за якую “фігуранту пагражае крымінальная адказнасць”. Пры гэтым размясціў фрагмент  так званага "пакаяльнага відэа". Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што гэта з'яўляецца парушэннем нормаў Канстытуцыі, прэзумпцыі невінаватасці і свабоду выказвання меркаванняў. 

Паводле мініцэйскага інтэрнэт-рэсурса, гэты факт быў выяўлены “у ходзе праверачных мерапрыемстваў” – падчас маніторынга інтэрнэту. Мужчыну затрымалі, ён “раскаяўся і прынёс прабачэнні”, і тым не менш яго чакае суд.

“Супрацоўнікі органаў унутраных спраў з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады і знаходзяцца пад асаблівай абаронай дзяржавы”, - падкрэслівае Telegram-канал «Милиция Витебщины».

Раман Пятроўскі