Гэтыя дадзеныя прыводзіць даследчыца Вольга Алейнік у інтэрв’ю для Беларускай нацыянальнай платформы. Таксама з прычыны адсутнасці перарэгістрацыі ў Віцебскай вобласці была спынена дзейнасць не толькі 33-х рэлігійных арганізацый, але і адной канфесіі - Царквы Езуса Хрыста апошніх дзён (мармонаў).

Жыхароў Гарадоцкага і Шаркаўшчынскага раёна агітуюць падпісвацца на “пакет” з двух выданняў, у які ўваходзіць абласная газета «Витебские вести» і  “раёнка” – адпаведна, “Гарадоцкі веснік” або “Кліч Радзімы”. Стымулам для “пакетнай” падпіскі павінна стаць латэрэя з агульным прызавым фондам 1 799 руб. 29 кап. Розыгрыш будзе праведзены ў студзені 2027 года, а ўдзельнічаць у латэрэі змогуць падпісчыкі абласной газеты і тыя, хто падпісаўся на “пакет” дзержвыданняў на першае паўгоддзя наступнага года. Прычым сярод “пакетных” падпісчыкаў будуць разыграныя  два асобныя прызы.

Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы, грамадская ўстанова «Наш дом» («Mūsų namai»), якую ўзначальвае Вольга Карач, стварае спрыяльныя ўмовы для таго, каб у Літву траплялі і легалізаваліся асобы, якія супрацоўнічаюць са спецслужбамі варожых краін.

Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ. Жанчына адбывае тэрмін пакарання ў Гомельскай ПК-4. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.

Яшчэ ўвесну стала вядома, што беларускія ўлады вырашылі гвалтам павялічыць тэрыторыю Дрыбінскага раёна як самага маленькага ў краіне. Новы адміністрацыйны падзел не ўзгадняўся з мясцовым насельніцтвам: людзям проста паведамілі, што Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт далучэння частак тэрыторый  Шклоўскага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў. Разам з зямлёй і прыгоннымі сялянамі да Дрыбінскага раёна будуць далучаны і прадпрыемствы, якія знаходзяцца да гэтых тэрыторый.

Гэта першы і адзіны выпадак, калі на абласным узроўні асобна ўшаноўваюць памяць прадстаўнікоў іншага народу, якія загінулі падчас вызвалення Віцебшчыны. Памятны знак – вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай – з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна. Тут ушанава памяць амаль 18 тысяч загінулых, сярод іх каля 700 з іх – гэта ўраджэнцы Узбекістана. І каля 50-ці з гэтай колькасці – выхадцы з Андзіжанскай вобласці. Той самай, з якой на дзяржаўным узроўні дасягнуты пагадненні пра прыём працоўных мігрантаў у гаспадаркі Віцебскага рэгіёну.

На працягу лета сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, праведзіў “практыкумы” са зброяй для выхаванцаў дзіцячага летніка ў Лепельскім раёне. Цяпер яго пачалі запрашаць і ў школы. Выступы Паўлічэнкі перад дзецьмі ўсяляк заахвочвае кіраўнік раённага аддзела адукацыі Галіна Гарбёнак, якая лічыць, што такія “практыкумы”, дзе вучаць карыстацца зброяй і паказваюць прыёмы рукапашнага бою, - гэта складнік патрыятычнага выхавання. Таму адміністрацыі школ абавязалі прымаць Паўлічэнку і забяспечваць яму аўдыторыю “дзеля выхавання патрыятызму”.

Па Віцебшчыне коціцца "профарыентацыйная кампанія", падчас якой маладых жыхароў вобласці схіляюць да паступлення ў спецыяльныя профільныя ВНУ - Акадэмію МУС і іншыя. Застаецца пытанне: колькі ж патрабуецца сілавікоў у Беларусі, калі ў ях шэрагі бесперапынна зазаваюць, то школьнікаў, то навучэнцаў каледжаў, то вайскоўцаў?

Эльвіра Мірсалімава  паведаміла  ў сваім Тг-канале, што  яе выкдікалі на здачу біяматэрыялаў. “Насколько мне известно, ДНК собирают у всех родственников выдворенных из Белоруссии политических оппонентов. Но мне пояснили, это так: если мой труп найдут, меня сразу опознают. Подумала, что это, действительно, удобно, поэтому сдала”, - напісала Мірсалімава.

Адразу 6  5 інтэрнэт-рэсурсаў у адзін дзень прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй суд Ушацкага раёна. Суд Полацкага раёна і горада Полацка таксама "не адстае": за адзен дзень ён прызнаў "экстрэмісцкімі адразу 7 інтэрнэт-рэсурсаў. Гэтыя суды - сталі "рэкардсменамі", калі прааналізаваць Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад пачатку гэтага месяца.