Панядзелак, 05 Кастрычнік 2026
Telegram-канал “Книга ГУ «БАЗА»» абвяргае смерць у ПК-1 Ігара Паснова
Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, апублікаваў відэа з Ігарам Пасновым, дзе ён сядзіць у кабінеце, а каля яго на сценцы вісіць каляндар з сённяшняй датай 5 кастрычніка. Відэа вельмі кароткае: зняволены толькі называе свой артыкул. У публікацыі паказаны скрыншоты з паведамленнямі пра смерць Ігара Паснова, узятыя з незалежных СМІ, а ніжэй сцвярджаецца, што “врагам плевать, что их единомышленник жив. Потому что плату они получают не за правду, а за информационную войну против Беларуси”. Пры гэтым Ігара Паснова яны называюць палітвязнем, хаця беларуская праваабарончая супольнасць ніколі не прызнавала яго палітычным зняволеным.
Апублікавана ў
Рознае