Пятніца, 11 Верасень 2026

Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра гэта паведаміла  «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.

«Калонія сама б не ініцыявала гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў шпіталі», - распавяла крыніца «Медыязоны».

6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай Яне Пінчук прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле артыкулаў аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (частка 1 артыкула 361-1 КК), дзеяннях супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), удзеле ў масавых беспарадках (частка 3 артыкула 293 КК) і стварэнні «тэрарыстычнай арганізацыі» альбо ўдзеле ў ёй (частка 1 артыкула 290-4 КК).

Паводле версіі следства, яна кіравала трыма «экстрэмісцкімі» тэлеграм-каналамі: «Витебск 97%», «Орша 97%» и «Новополоцк и Полоцк 97%».

Яну Пінчук затрымалі ў Расіі ў 2021 годзе і экстрадзіравалі ў Беларусь. У лістападзе 2023 года дзяўчыну ўключылі ў спіс "тэрарыстаў" і пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Людміла Петрыкевіч