Пятніца, 02 Кастрычнік 2026

Вясковец пайшоў з бітай у руках  на старшыню сельвыканкаму

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага мясцовага жыхара з’явілася так званая “аглядная камісія”  у якую ўваходзяць прадстаўнікі  ўлады, міліцыі, МНС  і іншых структур. Камісію сустрэў 47-гадовы сын гаспадара, і , як паведамляе абласная газета «Витебские вести», выказаў пагрозы на адрас старшыні сельвыканкаму і  “применил физическое насилие, используя в качестве оружия бейсбольную биту” – нанёс адзін удар  “по туловщу потерпевшего” і замахнуўся яшчэ раз.

Дзяржвыданне называе мужчыну “дебоширом”, хаця суду над ім яшчэ не было і яго віна не даказаная. Піша газета і пра тое, што сыну гаспадара, да якога прыехалі з праверкай, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, заяўляючы пра «неадэкватную рэакцыю» мужчыны, дзяржСМІ не згадвае, што ён быў нападпітку уі пад уздзеяннем іншых рэчываў.

Не раскрываецца і  прычына канфлікту, як і ўсё тое,  што яму папярэднічала. Між тым акалічнасці здарэння могуць быць розныя – згадаць хіба нашумелую «справу Зельцэра», калі ў кватэру да мінскага IT-спецыяліста ламіліся сілавікі.  

Шмат пытанняў выклікае і сама па сабе дзейнасць “аглядных камісій”, якія ствараюцца нібыта дзеля клопату пра асобаў сталага веку або тых, хто вымушана жыве адзін. Мы ўжо фіксавалі выпадкі перавышэння паўнамоцтваў чальцамі такіх камісій, калі падчас рэйдаў яны без дазволу фатаграфавалі чужое жытло і выкладалі здымкі ў інтэрнэт. Таксама пісалі і пра практыку спагнання штрафаў явачным парадкам у Верхнядзвінскім раёне.  І ўвогуле правядзенне розных рэйдаў ды аглядаў на сталай аснове болей гаворыць не пра клопат пра грамадзян, а пра навязлівыя спробы кантролю з боку дзяржавы.

Пётр Гаўрыленка