Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook  праваабаронца Павел Левінаў. На жаль, у Ігара Паснова няма блізкіх сваякоў, якія маглі даведацца  акалічнасці і прычыну смерці. Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску 30 траўня 1968 года, ён з “чырвоным” дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, потым атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці “псіхіятрыя”. Яго імя стала шырока вядомым ў 2013 годзе, калі Ігар Пасноў пачаў выступаць з крытыкай недахопаў у працы віцебскіх медустаноў. За гэта ён і здабыў славу “лекара-праўдаруба”.

Апублікавана ў Рознае