Але далей жыхароў Еўразвязу і ўвогуле чакаюць заўсёдная смага і антысанітарыя, бо яны «не увлекаются умыванием», як сцвярджае Любоў Шляйко: «Время гигиенических процедур сокращают, используют лейки с малым напором. В некоторых странах душ принимают не ежедневно, а через день и реже».
Паводле гарадоцкай прапагандысткі, Еўропу ўвогуле чакае апакаліпсіс: праз дэфіцыт вады спыняецца праца цеплавых і атамных электрастанцый, бо іх няма чым ахалоджваць, і таму “население и производства испытывают нехватку энергии”.
Што характэрна, усе гэтыя жахі Любоў Шляйко апісвае без ніводнай спасылку на крыніцу сваіх ведаў пра жыццё ў Еўропе. Гэта ўжо такі “аўтарскі стыль” местачковай аглядальніцы: мінулым разам яна падобным чынам разважала пра ўзровень беднасць насельніцтва ў Літве. І шкадавала літоўцаў, дзе паказнік “абсалютнай беднасці” – прыбытак, меншы за 446 €/месяц, тым часам як заробкі ў яе родным раёне да гэтай лічбы часам і блізка не дацягваюць.
Вольга Ралько
Субота, 12 Верасень 2026
Гарадоцкая прапагандыстка сцвярджае, што ў Еўропе людзі перастаюць мыцца – так эканомяць ваду
Газета “Гарадоцкі веснік” размясціла чарговы “сенсацыйны” опус намесніцы рэдактара Любові Шляйко, якая вядзе рубрыку «Анализируя факты. Авторский взгляд». Гэтым разам жыхарку памежнага з Расіяй рэгіёна ўсхвалявала экалогія. А дакладней, дэфіцыт вады на тэрыторыі Еўразвяза. Маўляў, няшчасныя еўрапейцы і раней эканомілі ваду – усталёўвалі лічыльнікі, выкарыстоўвалі эканамічныя рэжымы для працы кухоннай тэхнікі» - нібыта жыхары Беларусі ніколі так не рабілі.
Апублікавана ў
Рознае