У Полацку і Наваполацку праходзяць суды над удзельнікамі акцыі за незалежнасьць Беларусі. 4-га студзеня паўтара дзясятка актывістаў сфатаграфаваліся каля Сафійскага сабору, склаўшы з раздрукаваных на паперы літар слова «Незалежнасьць». Некалькі чалавек трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 25 базавых велічынь аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 30 базавых Алену Янушкоўскую.

23 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічынь, а Тацяну Севярынец – на 30. У той жа час у судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай 25 б.в. Усіх трох зьвінавацілі паводле ч.1, арт. 23.34 КаАП.

У сераду 22 студзеня ў Віцебскім філіяле міжнароднага ўнівэрсытэту МІТСО прайшло першае ў 2020 годзе паседжаньне круглага стала грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый. Нечакана ўзяць удзел у сустрэчы запрасілі і віцебскіх праваабаронцаў.

Віцяблянін Аляксандар Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясьне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

Крыху больш за 5 хвілін доўжыўся суд над актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай, якую вінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд Чыгуначнага раёну 21 студзеня прызнаў яе вінаватай і ў «хуткасным рэжыме» пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Блогера з Воршы Дзьмітрыя Казлова, вядомага як Шэры кот, часова выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня. Падчас анлайн-трансьляцыі на сваім YouTube-канале, Шэры кот расказаў пра сваё вызваленьне.

Старшы турэмны сьвятар Віцебскай эпархіі БПЦ Сергій Захараў павіншаваў са сьвятам Нараджэньня Хрыстова людзей, якія прыбываюць у СІЗА №2 Віцебску. Усе падсьледныя, якія знаходзяцца пад вартай у ізалятары, атрымалі ад сьвятара Эвангельлі і каляндарыкі на 2020 год, паведамляе сайт Віцебскай эпархіі.

Адразу шасьцёх актывістаў “Народнай грамады” будуць судзіць 24 студзеня ў Полацку і Наваполацку за пікет, на якім яго ўдзельнікі выказаліся ў падтрыму незалежнасьці Беларусі. Акцыя адбылася 4 студзеня 2020 году каля Сафійскага сабору ў Полацку. Справы пікетоўцаў будуць разглядаць гарадзкія суды Полацку і Наваполацку.

Паводле зьвестак праваабаронцы Паўла Левінава, відэаблогер Дзьмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», ужо тройчы асуджаны за кратамі паводле ч.3 арт.23.34 КаАП. Але 13 студзеня яго асудзілі на 15 сутак чацьвёрты раз. Такім чынам, за кратамі «Шэры Кот» мусіць адбыць 60 сутак, піша Беларускае Радыё Рацыя.