Паводле Дзьмітрыя Казлова, яго перад адбоем нечакана выклікалі да намесьніка начальніка ізалятара, і той патлумачыў, што яго часова вызваляюць пад падпіску, бо трэба правесьці дэзінфэкцыю камэры.
«Але радавацца пакуль няма чаму: на мне вісяць яшчэ два месяцы адміністратыўкі», – расказаў падчас стрыму Дзьмітрый Казлоў.
«Калі мяне забяруць назад – мне невядома. Мяне могуць «закрыць» у любы момант», – кажа Шэры кот.
За ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі на блогера былі складзеныя 6 пратаколаў. Агулам яго пакаралі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту.