03.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве. Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму), а пазней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, лістамі і пасылкамі:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Андрэю Анатольевічу Лапаціну
Крыніца: Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты