Пра суды над полацкімі актывістамі партыі “Народная Грамада” паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прафсаюзны лідэр і праваабаронца з Полацку Мікола Шарах.
Паводле яго інфармацыі, у пятніцу 24 студзеня ў Наваполацку адбудуцца суды над Юрыем Касачом (пачатак – 10.30), Ігарам Валяевым (12.00), Тацянай Пекар і Яўгенам Парчынскім (час удакладняецца).
У судзе Полацкага раёну і гораду ў гэты дзень будуць разглядаць справы Сьвятланы Аглушэвіч (10.00) і Вячаслава Парчынскага (11.00).
Усіх шасьцёх удзельнікаў акцыі вінавацяць у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Адміністрацыйныя справы заведзеныя паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ.
Інфармацыя будзе ўдакладняцца і дапаўняцца.
Зьміцер Міраш