Серада, 15 Студзень 2020

«Хутка не чакайце!..» Блогеру «Шэраму Кату» дадалі яшчэ 15 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Блогер Дзьмітрый Казлоў Блогер Дзьмітрый Казлоў

Блогера Дзьмітрыя Казлова (Шэры Кот) 13 студзеня зноў асудзілі на 15 сутак. На суд у Воршы яго прывозілі зь мясцовага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе ён адбывае папярэднія пакараньні, паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ.

«Усяго 4 пастановы па 15 сутак за ўдзел у акцыях у Менску і заклiкi ў сацыяльных сетках – ад 25 сьнежня на акцыю 29 сьнежня. Яшчэ – на 27 студзеня позва ў суд Ленiнскага раёну Менску», – паведамляе выданьне.

«На суды «Шэрага Ката» вывозяць зь ІЧУ. Блогер сказаў, каб чакалi на волi ня хутка – «на майскiя», прасiў перадаць канвэрты, аднаразовыя станкi для галеньня i сшытак з асадкай, каб пiсаць»

«Усяго ў Дзьмітрыя Казлова зараз 6 «жывых» пратаколаў. Абскарджваць рашэньні ён не плянуе – удзел у мірных сходах на судах прызнае, распаўсюд інфармацыі, важнай для грамадзтва ў сацыяльных сетках – таксама», – піша Радыё РАЦЫЯ.

Нагадаем, 2020 год Шэры Кот сустрэў за кратамі, бо быў асуджаны 26-га сьнежня за ўдзел у акцыі ў абарону Незалежнасьці на 15 сутак. У студзені відэаблогер Шэры Кот быў зноў асуджаны на 15 сутак.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.