У пікеце ўзяла ўдзел больш за 10 чалавек – сябраў полацкага гаркаму сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада».
«Старажытны Полацак сказаў сваё слова. І гэтае слова – «Незалежнасьць», – напісаў на сваёй старонцы ў Facebook актывіст «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш.
Такія ж па фармаце акцыі за незалежнасьць і супраць так званай «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй прайшлі раней у Воршы (22 сьнежня) і Віцебску (29 сьнежня).