Суд Першамайскага раёну Віцебску 18 лістапада агучыў прысуд 34-гадоваму грамадзяніну Расеі Даніілу Прытыкіну, якога абвінавачвалі ў незаконным збыце наркотыкаў і ў дачыненьні праз гэта да сьмерці двух чалавек (ч.5 арт. 328 КК РБ). Пракурор прасіў для абвінавачанага 25 гадоў турмы. Вырак – 18 гадоў.

Паводле вынікаў, якія былі агучаныя 17 лістапада 2019 года старшынёй Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 Сьвятланай Міхальчанка, на выбарчыя ўчасткі акругі прыйшлі і прагаласавалі 54 тыс. 736 чалавек. Гэта складае 86% ад колькасьці ўсіх выбаршчыкаў (63 тыс. 643) у акрузе. Фантастычная лічба нават для Беларусі!

Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёну скарысталіся сёлетнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць вырашыць сваю праблему. Некалькі грамадзянаў напісалі адмову ад удзелу ў галасаваньні…

Віцебскі абласны суд 16 лістапада разгледзеў скаргу аршанскага блогера Дзьмітрыя Казлова, вядомага як «Шэры Кот», да абласной выбарчай камісіі, якая колькі дзён таму пацьвердзіла правільнасьць зьняцьця яго з выбараў. Судзьдзя Тацяна Дзегцярова скаргу блогера не задаволіла.

Агульны бюджэт 19 кандыдатаў у дэпутаты, якія балятуюцца ў Віцебску, склаў 5100 рублёў. Гэта значыць у сярэднім па 270 рублёў на кожнага прэтэндэнта на месца ў парлямэнце. Але гэта – у сярэднім...

Апошні супольны пікет у Віцебску правялі сябры Партыі БНФ і Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18), Аляксандар Ільінец (Віцебская-Горкаўская №17) і Ўладзімер Сіманковіч (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга №19).

Сёлетнія выбары ў парлямэнт прыкметныя гарачай актыўнасьцю, якую праяўляюць дзяржаўныя грамадзкія арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі…

Вярхоўны суд 12 лістапада разгледзеў у апэляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. 30 ліпеня судовая калегія Віцебскага абласнога суду прысудзіла яго да найвышэйшай меры пакараньня – расстрэлу.

Віцебская абласная выбарчая камісія 13 лістапада не задаволіла скаргу блогера Дзьмітрыя Казлова (Шэры Кот) на рашэньне выбарчай камісіі Аршанскай гарадзкой акругі №25, якая 8 лістапада пазбавіла яго статусу кандыдата ў дэпутаты. Блогер зьбіраецца зьвярнуцца ў абласны суд.

12 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску скончыўся працэс па “наркатычным” артыкуле 328 КК. Чатырох фігурантаў справы прызналі вінаватымі ў распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай злачыннай групоўкі. Былы лейтэнант міліцыі Іваноў прысуджаны да 13 гадоў зьняволеньня.