Жыхар Віцебску пра «Славянскі базар»: Адчуваеш сябе, як у акупаваным горадзе
Жыхары Віцебску скардзяцца на фэстываль «Славянскі базар» і яго гасьцей. У віцебчукоў адно жаданьне: каб хутчэй «гэтая вакханалія» скончылася. Чытач сайту charter97.org Артур Артузорын распавёў пра атмасфэру ў ягоным родным горадзе ў гэтыя дні: «Данялі гэтым мерапрыемствам! У горад ня выйсьці: усюды аўтамабілі абы-дзе калхазаны пакідаюць - і на “зэбры”, і на дзіцячых пляцоўках, двары забітыя металаломам. Шкада ім грошай на паркоўку», - піша ён.
Па падазрэньні ў карупцыі затрыманыя службовыя асобы Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі
Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальную справу аб карупцыі ў дачыненьні да шэрагу службовых асобаў зь ліку адміністрацыі ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.
Цэнтар Віцебску будуць ушчыльняць
Жыхары Віцебску абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры гораду. Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартовага цэнтру ў цэнтры гораду. Замест гэтага тамсама зьбіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах зьбіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы плян забудовы раёну.
На Пастаўшчыне бракуе вакцыны для прышчэпак маленькім дзеткам
У гарадзкім пасёлку Лынтупы на 15 дзяцей на цяперашні момант выдаткавана толькі 4 вакцыны. Бацькі хвалююцца, бо ўжо мінаюць тэрміны вакцынацыі.
У Віцебску адзначылі дзень народзінаў Марка Шагала
Традыцыйным сьвятам «У гасьцёх у Марка і Бэлы» 7 ліпеня ў Віцебску адзначылі 127-ю гадавіну з дня нараджэньня знакамітага мастака Марка Шагала. Урачыстасьці, якія праходзілі ў садзе дому-музэю мастака на Пакроўскай вуліцы, адкрыла дачка паэта і старшыні Шагалаўскага камітэту Давіда Сімановіча, які нядаўна пайшоў з жыцьця.
Віцебская філія ТБМ просіць урад ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна
Віцебская абласная рада грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” зьвярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна.
Лукомальскае возера пакрылася дзіўнымі разводамі
На гарачую лінію парталу tut.by зьвярнуліся жыхары гораду Новалукомаль у Віцебскай вобласьці і распавялі пра дзіўную зьяву. Некалькі дзён таму ў вадзе Лукомскага возера (на беразе якога разьмешчаны сам горад і цеплавая электрастанцыя) зьявіліся разводы белага і зялёнага колераў, а частка берагу афарбавалася ў насычаны бірузовы колер.
Глыбокае адзначыла сваё 600-годзьдзе
У Глыбокім з 3 па 5 ліпеня сьвяткавалі шасьцісотгодзьдзе з дня заснаваньня. Сьвяткаваньне сумясьцілі зь дзяржаўнымі сьвятамі незалежнасьці і вызваленьня гораду падчас Другой сусьветнай вайны. На ўезьдзе ў Глыбокае пра юбілей нагадваў знак «600 гадоў», зроблены на расейскай мове.
Доктар Пастноў рыхтуецца адзначыць юбілей Лукашэнкі
Актывіст Ігар Пастноў зьвярнуўся да кіраўніка Кастрычніцкага раёну Віцебску з просьбай дазволіць правесьці ўрачыста «мерапрыемства-пікет» у гонар 60-годзьдзя з дня нараджэньня кіраўніка Беларусі. У акцыі мяркуецца ўдзел толькі яго аднаго. Ніякіх салютаў і нават піратэхнікі ня будзе. Аднак на плякаце, зь якім плянуецца ўрачыстасьць, будуць напісаныя словы падзякі за «шчасьлівае» жыцьцё беларускага народу.
Ва Ўшачах адкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Васілю Быкаву
Выстава арганізаваная па выніках мастацкага пленэру, які нядаўна прайшоў на радзіме пісьменьніка. Адметнасьць гэтага мерапрыемства ў тым, што сёлета яно праводзілася сумесна з раённымі ўладамі. Адкрыцьцё выставы адбылося ў музэі Народнай славы. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады на чале з кіраўніком раёну Віктарам Родзічам, мастакі, вэтэраны, прадстаўнікі грамадзкасьці.