Віцебскі «барацьбіт за праўду» доктар Ігар Пастноў, які цягам некалькіх гадоў неаднаразова зьвяртаўся ў праваахоўныя органы з заявамі пра распачацьце крымінальнай справы ў дачыненьні да былога старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандра Косінца, ізноў актывізаваўся.

Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласьці пракуратурай выяўленыя парушэньні парадку правядзеньня працэдур дзяржаўных закупак, што стварае спрыяльную глебу для карупцыі.

Адны харчовыя крамы ААТ «Базыс-Наваполацак» закрыліся, у другіх значна звузіўся асартымэнт тавараў. Як зьменіцца становішча спраў у найбліжэйшай пэрспэктыве?

Мэдаль стане своеасаблівым падарункам на 23 лютага. Пра незвычайны, але вельмі надзённы мэдаль паведамляе «Наша Ніва». Яе зрабіў майстар-рамесьнік зь Віцебску.

Пасьля інвэнтарызацыі з працаўніц буфэту віцебскага ТАА «Марко» запатрабавалі выплаціць нястачу ў памеры 12 000 рублёў. У выніку справа дайшла да суду, які вынес сваё рашэньне 6 лютага.

У Рэспубліцы Беларусь распрацоўваецца праект дэкрэту прэзыдэнта, які прадугледжвае абмежаваньне месцаў продажу электронных парагенэратараў (электронных цыгарэтаў) і вадкасьцяў да іх, а таксама забарону іх продажу асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Такі адказ атрымаў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зь Міністэрства гандлю, куды зьвярнуўся з адпаведнай прапановай.

Віцебская філія грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) у межах «Эстафэты добрых справаў» да Дня сьвятога Валянціна, 23 лютага і 8 сакавіка абвясьціла літаратурны конкурс. Тэма конкурсу: «За што я ўдзячны сваёй каханай/каханаму». Пераможцаў назавуць у Міжнародны жаночы дзень, а іх творы апублікуюць на адным з сайтаў.

Майстар-кляс на тэму «Візуалізацыя online і offline» адбыўся 2 лютага ў Рэгіянальным рэсурсным цэнтры па разьвіцьці дадатковай адукацыі дарослых. Навучальнае мерапрыемства было арганізаванае грамадзкай арганізацыяй «Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых». Вядоўцай выступіла Валерыя Ваўкагонава, экспэрт і супрацоўнік асьветніцкай установы «Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацыі», запрошаная зь Менску.

Больш як 40 жыхароў Віцебскай вобласьці вызваленыя ад выплаты збору на фінансаваньне дзяржвыдаткаў у сувязі зь цяжкай жыцьцёвай сытуацыяй. Пра гэта паведаміла намесьніца начальніка інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласьці Тацяна Ліпская.

Цыкль бясплатных трэнінгаў па разьвіцьці турызму пройдзе ў Полацкім раёне і з выездамі за яго межы зь лютага па лістапад па праекце ЭЗ «Падтрымка ўстойлівага разьвіцьця турызму ў Беларусі».