Серада, 13 Май 2020

Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую выклікаюць у пракуратуру

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Алена Янушкоўская Алена Янушкоўская

Віцебская блогерка і актывістка БХД Алена Янушкоўская атрымала позву ў пракуратуру. Паперу Янушкоўскай уручылі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія прыяжджалі да яе дадому. У пракуратуру трэба зьявіцца 14 траўня, паведаміла актывістка.

Алена Янушкоўская расказала, што да яе прыехалі два міліцыянты ў цывільным і перадалі ёй позву зьявіцца ў пракуратуру Віцебскага раёну да старшага памочніка пракурора Аляксея Багдасарана 14 траўня ў 9.30. У пракуратуры хочуць атрымаць тлумачэньні «аб абставінах, зьвязаных з праверкай выкананьня заканадаўства».

Пра якую менавіта праверку вядзецца, у позьве не паведамляецца.

Каб удакладніць, актывістка пазваніла ў пракуратуру і даведалася, што пракурорская праверка тычыцца відэаролікаў, разьмешчаных на яе канале "Настоящая Беларусь". На погляд пракуратуры, яны сваім зьместам парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 

Актывістка ад самага пачатку эпідэміі каронавірусу знаходзіцца на самаізаляцыі. Яна паведаміла «Віцебскай Вясьне», што не зьбіраецца парушаць рэжым бясьпекі і ў пракуратуру ня пойдзе. Янушкоўская даслала ў пракуратуру электронны ліст, у якім патлумачыла прычыну няяўкі і прапанавала пракурору самому прыехаць да яе, каб узяць тлумачэньні ў бясьпечных умовах.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.