21 ліпеня Наталля Барысавец прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. І літаральна праз два тыдні яе прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву – яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню Інну Досаву ссунулі ў шэраговыя суддзі.

Апублікавана ў Суд

Стваральнікі звароту, адрасаванага ў гаравыканкам, нагадваюць пра значную ролю Бураўкіна ў жыцці краіны: ён быў выбітным паэтам, а таксама дзяржаюным дзеячам. З 1980 па 1990 гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 i 11 склiканняў. З 1990 па 1994 гады займаў пасаду Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый – першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi. Таксама Бураўкін у 1994-1995 гадах быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі. У петыцыі выказваецца просьба або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ "Нафтан" завода "Палімір" бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.

Апублікавана ў Суд

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь мае арт. 411: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года". Але ёсць юрыдычныя падставы для таго  каб яго трэба выключыць з крымінальнага закона, бо прыцягненне да адказнасці па арт. 411 парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Апублікавана ў Суд

Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. У той самы дзень у Талачынскам райсудзе была асуджана да такога самага штрафу яшчэ адна жанчына з трыма дзецьмі – Вольга Кубарская. Яе судзіла Алеся Саян, якая толькі нядаўна пачала кар“еру суддзі. Абедзьвюх жанчын аштрафавалі з распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў – рэпосты ў сацыяльных сетках з інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў Беларусі прызаныя «экстрэмісцкімі».

Апублікавана ў Суд

У Віцебску 9 жніўня ўручылі пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі 25 раённым аддзяленням Беларускай партыі "Белая Русь". Аднак на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічае ў спісе, у якім пералічаны ўсе 200 дзейныя або ліквідаваныя арганізацыйныя структуры беларускіх палітычных арганізацыяй.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка прысудзіў маладой жанчыне з Глыбокага Надзеі Маліноўскай 25 ліпеня штраф памерам 4440  беларускіх рублёў і канфіскаваў тэлефон “Samsung A41”.

Апублікавана ў Суд

Музычны гурт «Перевал» выступаў у Наваполацку падчас фестываля патрыятычнай і армейскай песні «Синева». Песня «Синева» («Расплескалась синева, расплескалась») лічыцца неафіцыйным гімнам дэсантных войскаў, і падчас фестывалю адзначаліся 50-я ўгодкі яе стварэння. Гурт «Перевал» складаецца з прадстаўнікоў Даўгаўпілсскага цэнтра садружнасці ветэранаў Афганістана (AFGĀŅU VETERĀNU DAUGAVPILS SADRAUDZĪBAS CENTRS "PEREVAL") . На сцэну яго ўдзельнікі выйшлі ў паласатых цяльняшках у блакітных берэтах.

Апублікавана ў Акцыі

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.

Апублікавана ў Суд