Аукцыёны праходзілі на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Гэта дзяржаўнае прадпрыемства, якое ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Беларусі і займаецца ў тым ліку продажам канфіскаванай і арыштаванай маёмасці. Кватэру Яўгена Вільскага прадалі з трэцяга раза, прычым з усёй маёмасцю - ад мэблі да фіранак. Лецішча Андрэя Зуева прадаць не ўдалося нават па мінімальным кошце.

Апублікавана ў Дзяржава

29 траўня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явілася імя Фраловай Галіны Васільеўны, 3 .11.1956 г.н., ураджэнкі вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна. Паводле інфармацыі на сайце МУС, жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У ”экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што Галіна Фралова ўжо адбывае пакаранне.

Апублікавана ў Рознае