Газета “Міёрскія навіны” прапагандуе абавязковае размеркаванне студэнтаў-платнікаў
Выданне спрабуе сфармаваць пазітыўнае стаўленне да абавязковай адпрацоўкі студэнтаў-платнікаў, хаця беларускім заканадаўствам гэта не прадугледжана. Газета падае аргументы на карысць таго, быццам абавязковая адпрацоўка пасля навучання — гэта не абмежаванне, а справядлівая і нават карысная практыка, не кантроль над выпускніком, а форма падтрымкі маладога спецыяліста.
Пончыкі, фаршыраваныя памідоры і аліўе. Так у Сянно ўяўляюць сабе "палявую кухню" часоў мінулай вайны
Рамантызацыя часоў Вялікай Айчыннай вайны набывае ўсё больш вычварныя формы. У Сянно да Дня Перамогі вырашылі правесці раённы конкурс страў ”Рецепты Победителей“. Але вы глыбока памыляецеся, калі мяркуеце, што журы ацэньвала кашу з тушонкай, макароны па-флоцку, кулеш ці маркоўную гарбату. Фантазія ўдзельнікаў сягнула так далёка, што прапанаваныя стравы часам нагадвалі банкетнае меню, а не сціплую ежу з салдацкага кацялка...