Віцебскі аблвыканкам адмяніў уласныя рашэнні пра заснаванне прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі
На партале pravo.by выкладзена рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 9 лютага 2026г. №66 “О признании утратившими силу решений Витебского областного исполнительного комитета”. У ім гаворыцца пра адмену ранейшых рашэнняў віцебскіх абласных уладаў наконт заснавання прэмій імя Уладзіміра Караткевіча, імя Петуся Броўкі, а таксама прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. Дакумент падпісаны новым старшынём Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Рагожнікам, які адпрацаваў на гэтай пасадзе менш за месяц.
Сродкі для Паўла Севярынца сабралі менш чым за суткі!
Нагадаем, праз BYSOL экс-палітвязень, палітык і пісьменнік абвясціў збор на здзяйсненне сваіх новых грамадскіех праектаў. Ён збіраецца стварыць і развіваць ютуб-канал, выпусціць серыю ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў, выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні, і правесці шэраг прэзетацый.
Прадпрыемствы Віцебшчыны, якія працуюць “на вайну” – іх прадукцыя ідзе на ўзбраенне Расіі
Адпаведны пералік склаў BELPOL, апублікавана яшчэ толькі першая частка гэтага спіса, і ў ім 5 прадпрыемстваў з Віцебска і Оршы. “Мы - беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі”, - так гучаць першыя радкі дзяржаўнага гімна РБ. Але ці так яно на справе, калі беларускія прадпрыемствы фактычна апынуліся на баку нападнікаў на Украіну, тым часам як афіцыйная рыторыка кажа зваротнае: мы, маўляў выключна за мір?