Алег Мацкевіч — адзін з тых, каго называюць «старой гвардыяй» беларускай праваабароны. Ен не з Віцебскай вобласці, а з недалёкага ад нас Барысава. Але адлегласць не мае значэння:  Алег Мацкевіч ніколі не адмаўляе тым, хто прыходзіць да яго па дапамогу ці параду. Ен не адно дзесяцігоддзе падтрымліваў людзей у барацьбе за справядлівасць - ад барацьбы з незаконнымі забудовамі да абароны актывістаў у судах. Прайшоўшы праз вобшукі, затрыманні і вымушаны ад’езд з Беларусі, юрыст  працягвае аналізаваць прававое поле краіны, якое сёння ўсё больш нагадвае «зону асаблівага рэжыму».

Апублікавана ў Праваабаронцы

Памятаеце, як у Верхнядзвінскім раёне прыдумалі спаганяць штрафы з даўжнікоў, запалохваючы іх візітамі ДАІ разам са службамі выканання? У гэтым артыкуле мы разбяром, як дзяржава, не заўсёды спраўляючыся са сваімі абавязкамі перад грамадзянамі, навучылася імгненна спаганяць з іх запазычанасці,  і чаму дарожная інспекцыя ператвараецца ў «вышыбалаў», а дробны штраф можа абярнуцца фінансавай катастрофай.