На Віцебшчыне выяўлена больш за 60 фактаў несвоечасовай выплаты заробкаў у арганізацыях малога бізнесу
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці агучыў чарговую статыстыку па выяўленні фактаў несвоечасовай выплаты заробку ў мінулым годзе. Найбольшую колькасць парушэнняў дапусцілі ў Віцебску, Наваполацку, Аршанскім, Віцебскім, Полацкім, Лепельскім раёнах. Адзінкавыя факты былі выяўленыя ў Глыбоцкім, Пастаўскім і Чашніцкім раёнах.
Жыхароў Верхнядзвінска палохаюць прыходам сілавікоў з-за нявыплаты штрафаў
Сайт верхнядзвінскай раённай газеты “Дзвінская праўда” 24 лютага апублікаваў артыкул пад назвай “Не заплаціў штраф? Чакай гасцей!”. У ім паведамляецца, што ў Верхнядзвінскім раёне праходзяць сумесныя рэйды ДАІ і службы прымусовага выканання отдел прін ісп. Шукаюць тых, хто забыўся (ці не захацеў) своечасова аплаціць штрафы.
Віцебскі прапагандыст дазволіў сабе пакпіць з вызвалення Мікалая Статкевіча
Сумнавядомы Святаслаў Міхайлаў, былы галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, а цяпер загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Витебские вести» нават тут знайшоў падставу абліць брудам і палітыка, у якога за кратамі здарыўся інсульт, і прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.
Міліцыя важней за сельскую гаспадарку? У Глыбокім будучых трактарыстаў агітавалі стаць міліцыянтамі
У Глыбоцкім дзяржаўным каледжы правялі «День выбора профессии». Хлопцаў, якія паступілі вучыцца на спецыяльнасці, запатрабаваныя ў сельскай гаспадарцы, запрашалі далей вучыцца ў навучальных установах, дзе рыхтуюць кадры для міліцыі. І гэта тады, як у раёне востра бракуе і трактарыстаў, і спецыялістаў па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, і кіроўцаў, і нават кухараў.