Абласная Прэмія імя Уладзіміра Караткевіча была заснавана ў 1999 годзе. Ад пачатку яна прадугледжвала тры намінацыі: у галіне прозы, у галіне паэзіі і за прапаганду творчасці літаратара-славутага земляка, які нарадзіўся ў Оршы. Спачатку прэмія была штогадовай, з 2004 па 2008 гады яе не прысуджалі па палітычных прычынах, пазней аблвыканкам пастанавіў ладзіць уганараванне раз на 2 гадоў, а з 2010 года – раз на 5 гадоў. Апошнія лаўрэаты былі названы ў 2025 годзе.
Абласная Прэмія імя Петруся Броўкі ў гонар яшчэ аднаго славутага земляка, ураджэнца Вушаччыны, была заснавана ў 2012 годзе, імёны першых лаўрэатаў былі агучаны ў 2013-м годзе. Яна таксама прадугледжвала тры намінацыі: проза ( уключыючы публіцыстыку і драматургію), паэзія і літаратура для дзяцей. Пераможцы ў кожнай намінацыі, паводле даўнейшага рашэння аблвыканкама, атрымлівалі і грашовае ўзнагароджанне ў памеры 30 базавых велічынь.
Абедзве прэміі былі прызначаны дзеля падтрымкі пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, каб адзначыць іх уклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры. Праўда, у апошнія гады ў ліку пераможцаў часта аказваліся рускамоўныя літаратары, узнагароджаныя за творы з выразна акрэсленым прадзяржаўным ідэалагічным падыходам.
Тым не менш, уручэнне прэмій было яшчэ адной згадкай пра беларушчыну і знакамітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага свету.
З апошняга рашэння Віцебскага райвыканкама вынікае адмена першапачатковых дакументаў пра заснаванне прэміі і пра рэгламентацыю іх уручэння ў наступныя гады. Аніякіх прыкметаў таго, што ўмовы для аўтараў будуць канкрэтызаванымі, і прэміі застануцца, няма – бо няма новых рашэнняў абласных уладаў на гэты конт.
Антон Сакалоў
Серада, 18 Люты 2026
Віцебскі аблвыканкам адмяніў уласныя рашэнні пра заснаванне прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі
На партале pravo.by выкладзена рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 9 лютага 2026г. №66 “О признании утратившими силу решений Витебского областного исполнительного комитета”. У ім гаворыцца пра адмену ранейшых рашэнняў віцебскіх абласных уладаў наконт заснавання прэмій імя Уладзіміра Караткевіча, імя Петуся Броўкі, а таксама прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва. Дакумент падпісаны новым старшынём Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Рагожнікам, які адпрацаваў на гэтай пасадзе менш за месяц.
Апублікавана ў
Дзяржава