Прэс-служба Лукашэнкі сцвярджае, што мінулай восенню Статкевіч адмовіўся з'язджаць і «вярнуўся ў турму»
Пра гэта ў інтэрв’ю агенцыі «РИА-Новости» заявіла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Па яе словах, Лукашэнка станоўча адрэагаваў на просьбы сваякоў, якія хацелі забраць яго дадому, каб працягнуць рэабілітацыю пасля інсульту. Эйсмант дадала таксама, што пра інсульт, які здарыўся ў Мікалая Статкевіча, Лукашэнку паведамілі адразу, і што ен асабіста распарадзіўся перавесці зняволенага ў шпіталь, “где была обеспечена вся необходимая и своевременная помощь”.
Намеснік старшыні Мёрскага райвыканкама сустрэўся з калектывам магазіна "Санта", каб паразмаўляць пра “Арэшнік”
Сайт мёрскай раёнкі “Міёрскія навіны” паведаміў пра сустрэчу намесніка старшыні Мёрскага райвыканкама Андрэя Пуйшы з калектывам магазіна «Санта». Сустрэча праводзілася 19 лютага падчас так званага Адзінага дня інфармавання. Тэма для размовы з калектывам крамы, у якой пераважаюць жанчыны, была абраная наступная: “Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах”.