Мікалай Статкевіч выйшаў на волю
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч, апублікаваўшы ў Фэйсбуку сумесны здымак. Паводле яе, Мікалай перанёс інсульт і пакуль мае праблемы з мовай. Як паведаміў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка, які змог паразмаўляць з вызваленым 19 лютага Мікалаем Статкевічам, перад тым палітвязень месяц правёў у рэанімацыі.
Міліцыя зафіксавала 58 несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, праведзеных летась на Віцебшчыне
«Белпол» атрымаў унутраны міліцэйскі дакумент пра статыстыку злачыннасці, у тым ліку "экстрэмісцкай", і барацьбу з ёй у Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. Аказалася, што ў Віцебску цягам гэтага часу былі праведзены 34 несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, у Полацку -10 , іншыя месцы не ўказаны. Апроч гэтага, былі ўстаноўлены 393 чалавекі, датычных да "экстрэмісцкіх" злачынстваў. Падобна, што значная колькасць з іх - гэта фігуранты "справы Гаюна".