Пасля прымусовай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый Віцебшчына страціла 33 структурныя адзінкі
Гэтыя дадзеныя прыводзіць даследчыца Вольга Алейнік у інтэрв’ю для Беларускай нацыянальнай платформы. Таксама з прычыны адсутнасці перарэгістрацыі ў Віцебскай вобласці была спынена дзейнасць не толькі 33-х рэлігійных арганізацый, але і адной канфесіі - Царквы Езуса Хрыста апошніх дзён (мармонаў).
На Віцебшчыне спрабуюць стымуляваць падпіску на дзяржСМІ “пакетным” спосабам
Жыхароў Гарадоцкага і Шаркаўшчынскага раёна агітуюць падпісвацца на “пакет” з двух выданняў, у які ўваходзіць абласная газета «Витебские вести» і “раёнка” – адпаведна, “Гарадоцкі веснік” або “Кліч Радзімы”. Стымулам для “пакетнай” падпіскі павінна стаць латэрэя з агульным прызавым фондам 1 799 руб. 29 кап. Розыгрыш будзе праведзены ў студзені 2027 года, а ўдзельнічаць у латэрэі змогуць падпісчыкі абласной газеты і тыя, хто падпісаўся на “пакет” дзержвыданняў на першае паўгоддзя наступнага года. Прычым сярод “пакетных” падпісчыкаў будуць разыграныя два асобныя прызы.